Волкаў Аляксей Аляксеевіч (1890, сяло Дзмітрыеўскае Касімаўскага павета Разанскай губерні, цяпер Разанская вобласць – 1941), дзеяч КП(б)Б. З 1917 загадчык аддзела выканкома Петраградскага Савета, потым на кіруючай партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце. З 11.8.1937 да ліпеня 1938 выконваючы абавязкі 1-га сакратара ЦК КП(б)Б. З ліпеня 1938 1-ы сакратар Чувашскага абкома ВКП(б), старшыня СНК Чувашскай АССР. З мая 1940 на гаспадарчай рабоце. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1937.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1993–2003.

    Т. 2 : Бэліцк – Гімн. – 1994. – С. 352.